12 сакавiка 2025 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь прыняў Пасланне Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь»

Канстытуцыйны Суд ажыццяўляе кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў у дзяржаве праз канстытуцыйнае судаводства ў мэтах абароны канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, гарантаваных Канстытуцыяй правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, забеспячэння вяршэнства Канстытуцыі і яе прамога дзеяння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

 

Канстытуцыйны Суд пацвердзіў права кожнага на судовую абарону ў вызначаным законам парадку, прызнаўшы палажэнні артыкула 12 Закона «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх» неадпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у той меры, у якой яны не забяспечваюць рэалізацыю грамадзянамі канстытуцыйнага права на судовую абарону (рашэнне Канстытуцыйнага Суда 26 чэрвеня 2025 г.)

 

Канстытуцыйны Суд рэкамендаваў заканадаўцу ліквідаваць канстытуцыйна значны прабел у прававым рэгуляванні спынення права карыстання жылым памяшканнем членамі сям’і ранейшага ўласніка пры пераходзе права ўласнасці на жылое памяшканне да іншай асобы праз успадкаванне (рашэнне Канстытуцыйнага Суда 25 чэрвеня 2025 г.)

 

Канстытуцыйны Суд пацвердзіў правамернасць пераводу жылога пакоя ў арэнднае жыллё ў кватэры, дзе іншы пакой знаходзіцца ў прыватнай уласнасці фізічнай асобы, без яе згоды (вызначэнне Канстытуцыйнага Суда 27 чэрвеня 2025 г.)

 

Канстытуцыйны Суд пацвердзіў правамернасць прыцягнення вадзіцеляў транспартных сродкаў да адміністрацыйнай адказнасці за ўжыванне алкагольных напіткаў пасля ўчынення дарожна-транспартнага здарэння да праходжання асведчання (вызначэнне Канстытуцыйнага Суда 27 чэрвеня 2025 г.)

 

Суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Т.В.Варановіч, В.М.Рабцаў прынялі ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі «Станаўленне канстытуцыйнага правасуддзя ў краінах новай дэмакратыі», прысвечанай 35-годдзю Канстытуцыйнага Суда Кыргызскай Рэспублікі (17 чэрвеня 2025 г., Кыргызская Рэспубліка)