Звароты

Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у Канстытуцыйным Судзе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з:

Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь;

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў;

Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»;

Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» (у рэд. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2015 г. № 135) і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з Законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (артыкул 3) грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на зварот у арганізацыі шляхам падачы пісьмовых, электронных або вусных зваротаў; юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права на зварот у арганізацыі шляхам падачы пісьмовых (за выключэннем заўваг і (або) прапаноў, якія ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў), электронных або вусных зваротаў; замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтвы замежных арганізацый карыстаюцца правам на зварот нароўні з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да зваротаў, устаноўлены артыкулам 12 Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Дзеянне дадзенага Закона не распаўсюджваецца на звароты, якія падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве (артыкул 2).

Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца суддзямі Канстытуцыйнага Суда кожную сераду з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.

У першую чаргу прымаюцца грамадзяне па папярэднім запісе, а грамадзяне, якія прыбылі на прыём без папярэдняга запісу, – у парадку жывой чаргі.

Запісацца на асабісты прыём можна па тэлефоне: 8(017)3275209.

Пры звароце на асабісты прыём указаныя асобы павінны прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Кантактны тэлефон: 8(017)3275209.