Навіны
Суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Т.В.Варановіч, В.М.Рабцаў прынялі ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі «Станаўленне канстытуцыйнага правасуддзя ў краінах новай дэмакратыі», прысвечанай 35-годдзю Канстытуцыйнага Суда Кыргызскай Рэспублікі (17 чэрвеня 2025 г., Кыргызская Рэспубліка)

У Міжнароднай канферэнцыі прынялі ўдзел старшыні і суддзі органаў канстытуцыйнага кантролю з 20 краін свету, прадстаўнікі Суда Еўразійскага эканамічнага саюза, міжнародных арганізацый, уключаючы Еўразійскую асацыяцыю органаў канстытуцыйнага кантролю, а таксама навукоўцы-канстытуцыяналісты.

Падчас дыскусій абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца асаблівасцей станаўлення і развіцця інстытутаў канстытуцыйнага кантролю ў замежных краінах, забеспячэння эфектыўнай абароны канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, выкарыстання сучасных тэхналогій у практыцы канстытуцыйнага правасуддзя і інш.

Суддзя Канстытуцыйнага Суда Т.В.Варановіч выступіў з дакладам «Канстытуцыйнае правасуддзе Беларусі на абароне канстытуцыйных правоў і свабод чалавека».