Загрузка...

logo
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
Меню

З Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве»


Артыкул 154. Агульныя патрабаванні да зместу канстытуцыйнай скаргі


1. У канстытуцыйнай скарзе ўказваюцца:


1.1. прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);


1.2. дадзеныя аб прадстаўніку, калі грамадзянін мае прадстаўніка, і яго паўнамоцтвы;


1.3. назву прымененага ў канкрэтнай справе закона, канстытуцыйнасць якога падлягае праверцы, дата прыняцця і рэгістрацыйны нумар закона;


1.4. нормы Канстытуцыі, Кодэкса, якія замацоўваюць адпаведнае паўнамоцтва Канстытуцыйнага Суда і права грамадзяніна на падачу канстытуцыйнай скаргі;


1.5. пазіцыя грамадзяніна па пастаўленым у канстытуцыйнай скарзе пытанні і яе прававое абгрунтаванне са спасылкай на адпаведныя нормы Канстытуцыі;


1.6. звесткі, якія пацвярджаюць, што грамадзянін вычарпаў усе іншыя сродкі судовай абароны;


1.7. патрабаванне грамадзяніна, звернутае да Канстытуцыйнага Суда ў сувязі з падачай канстытуцыйнай скаргі;


1.8. пералік дакументаў, якія дадаюцца да канстытуцыйнай скаргі, ды іншых матэрыялаў.


2. Канстытуцыйная скарга падпісваецца грамадзянінам або яго прадстаўніком.