У адпаведнасці з артыкуламі 173 і 174 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў арганізацыйнае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у межах прадстаўленых паўнамоцтваў ажыццяўляецца Сакратарыятам Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Сакратарыят Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь забяспечвае работу Суда па ажыццяўленні правасуддзя, абагульненні судовай практыкі, аналізу судовай статыстыкі, сістэматызацыі заканадаўства, выкананню іншых функцый, а таксама ажыццяўляе меры па арганізацыйным забеспячэнні дзейнасці Суда.
СТРУКТУРА
Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
Кіраўніцтва Сакратарыята
Начальнік Сакратарыята
Кансультант па кадравых пытаннях
Галоўнае ўпраўленне арганізацыйнага і інфармацыйнага забеспячэння
Аддзел арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці
Аддзел інфармацыйнага і дакументацыйнага забеспячэння
Група дакументацыйнага забеспячэння
Экспертна-прававое ўпраўленне
Aддзел прававых кансультантаў
Аддзел міжнародных сувязей і параўнальнага аналізу заканадаўства
Упраўленне па рабоце са зваротамі
Група фінансавання і бухгалтарскага ўліку



