
Лекцыю для слухачоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь правяла сёння суддзя Канстытуцыйнага Суда А.М.Бодак. На сустрэчы прысутнічалі ўдзельнікі праграмы павышэння кваліфікацыі «Тэорыя і практыка выбарчага працэсу».

Мерапрыемства, якое аб'яднала спецыялістаў дзяржаўных органаў і арганізацый з усіх рэгіёнаў краіны, было накіравана на ўзмацненне практыка-арыентаванага падыходу ў падрыхтоўцы кадраў, якія непасрэдна задзейнічаны ў забеспячэнні выбарчых кампаній і рэалізацыі інстытута выбараў як ключавога элемента дэмакратычнага грамадства.

«Канстытуцыйным Судом неаднаразова адзначалася, што права грамадзян на ўдзел у выбарах і рэферэндумах з’яўляецца неад’емным элементам канстытуцыйнай дэмакратыі; воля народа, выяўленая на выбарах і рэферэндумах, рэалізуе народны суверэнітэт і надае канстытуцыйным прынцыпам народаўладдзя рэальнае ўвасабленне, выступае народнай гарантыяй захавання стабільнасці і бяспекі дзяржавы», – падкрэсліла А.Н.Бодак.

У сваім выступе перад аўдыторыяй, суддзя раскрыла ролю органа канстытуцыйнага кантролю ва ўмовах абноўленай Канстытуцыі. Яна падкрэсліла, што абарона канстытуцыйнага ладу з’яўляецца неабходнай умовай жыццядзейнасці і ўстойлівага грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама важнейшай функцыяй дзяржавы, ажыццяўленне якой выступае гарантыяй яе суверэнітэту, незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, служыць асновай забеспячэння вяршэнства права, рэалізацыі правоў і свабод кожнага, зацвярджэння.
Паводле слоў А.Н.Бодак, сучаснае канстытуцыйнае развіццё беларускай дзяржавы ў гістарычным кантэксце накіравана на ўмацаванне дзяржаўнага суверэнітэту, дэмакратыі, стварэнне роўных умоў для рэалізацыі правоў і свабод грамадзян, іх абарону ў судовым парадку.

Падчас жывога дыялогу слухачы змаглі атрымаць адказы на пытанні аб кампетэнцыі Суда і спецыфіцы яго дзейнасці. Падобны фармат зносін, на думку арганізатараў, дазваляе спецыялістам глыбей усвядоміць асабістую адказнасць за выкананне канстытуцыйных прынцыпаў і норм у сваёй паўсядзённай службовай дзейнасці.

Напрыканцы сустрэчы для ўдзельнікаў была арганізавана экскурсія па будынку Канстытуцыйнага Суда. Падобныя адукацыйныя фарматы садзейнічаюць павышэнню як прафесійнай кваліфікацыі дзяржаўных служачых і спецыялістаў арганізацый, так і канстытуцыйнай правасвядомасці.


