
У рамках праграмы VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Следчая дзейнасць: навука, адукацыя, практыка» адбылося абмеркаванне актуальных пытанняў крыміналістыкі ў эпоху лічбавізацыі, мер супрацьдзеяння кіберзлачыннасці, а таксама ўкаранення інавацый у крымінальны працэс і пытанняў забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Суддзя Канстытуцыйнага Суда П.В.Грыдзюшка зачытаў прывітанне Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь С.М.Сіўца кіраўніцтву і супрацоўнікам Следчага камітэта.
У тэксце за подпісам кіраўніка органа канстытуцыйнага кантролю падкрэсліваецца ключавы статус Следчага камітэта як аднаго з галоўных інстытутаў гарантавання нацыянальнай бяспекі, надзейнага гаранта законнасці і правапарадку ў суверэннай Беларусі.

«Знаходзячыся на перадавой забеспячэнні канстытуцыйных гарантый: прэзумпцыі невінаватасці, правы на судовую абарону, недатыкальнасці асобы, роўнасці ўсіх перад законам – следчыя спрыяюць павышэнню грамадскага даверу не толькі да следчых органаў, але і да ўсёй праваахоўнай сістэмы краіны», – акцэнтуецца ў тэксце прывітальнага адраса.

Мерапрыемства, арганізаванае Следчым камітэтам і Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі СК, аб’яднала высокакваліфікаваных юрыстаў, вучоных і прадстаўнікоў праваахоўных ведамстваў Беларусі, Расіі і Узбекістана.



