ЗАЦВЕРДЖАНА
загад Старшыні
Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь
ад 2 лютага 2022 г. № 4
ПАЛIТЫКА
Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у дачыненні да апрацоўкі персанальных даных
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзеная Палітыка Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у дачыненні да апрацоўкі персанальных даных (далей – Палітыка) вызначае мэты і прававыя падставы апрацоўкі персанальных даных у Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь (далей – Канстытуцыйны Суд), катэгорыі суб’ектаў персанальных даных, чые даныя падвяргаюцца апрацоўцы, пералік апрацоўваных персанальных дадных, парадак i ўмовы iх апрацоўкi, правы суб’ектаў персанальных даных.
2. Палітыка распрацавана ў выкананне Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-3 «Аб абароне персанальных даных» (далей – Закон аб абароне персанальных даных) у мэтах забеспячэння абароны персанальных даных ад несанкцыянаванага або выпадковага доступу да іх, змянення, блакіравання, капіравання, распаўсюджвання, прадастаўлення, выдалення персанальных даных, ад іншых неправамерных дзеянняў у адносінах да персанальных даных, а таксама правоў і свабод фізічных асоб пры апрацоўцы іх персанальных даных, у тым ліку правоў на недатыкальнасць прыватнага жыцця, абарону iнфармацыi пра сябе.
3. Для мэт Палітыкі выкарыстоўваюцца тэрміны і іх вызначэннi ў значэннях, вызначаных у артыкуле 1 Закона аб абароне персанальных даных.
4. Палітыка служыць асновай для распрацоўкі лакальных прававых актаў, якія рэгламентуюць у Канстытуцыйным Судзе пытанні апрацоўкі персанальных даных суддзяў Канстытуцыйнага Суда, работнікаў Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда (далей – Сакратарыят) і іншых суб’ектаў персанальных даных. Палітыка размешчана ў неабмежаваным доступе на афіцыйным сайце Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
5. Палітыка распаўсюджваецца на ўсе дзеянні, якія здзяйсняюцца з персанальнымі данымі ў Канстытуцыйным Судзе з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі і без іх выкарыстання.
6. Пытанні, якія датычацца апрацоўкі персанальных даных, не замацаваныя ў Палітыцы, рэгулююцца заканадаўствам.
ГЛАВА 2
ПРЫНЦЫПЫ І МЭТЫ АПРАЦОЎКІ ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАНЫХ
7. Канстытуцыйны Суд з’яўляецца аператарам, які ажыццяўляе апрацоўку персанальных даных суддзяў Канстытуцыйнага Суда, работнікаў Сакратарыята і іншых суб’ектаў персанальных даных, якія не стаяць з Канстытуцыйным Судом у працоўных адносінах.
8. Праца з персанальнымі данымі ў Канстытуцыйным Судзе грунтуецца на наступных прынцыпах:
апрацоўка персанальных даных ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства;
апрацоўка персанальных даных павінна быць суразмерна заяўленым мэтам іх апрацоўкі і забяспечваць на ўсіх этапах такой апрацоўкі справядлівыя суадносіны інтарэсаў усіх зацікаўленых асоб;
апрацоўка персанальных даных ажыццяўляецца са згоды суб’екта персанальных даных, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;
апрацоўка персанальных даных абмяжоўваецца дасягненнем канкрэтных, загадзя заяўленых законных мэт іх апрацоўкі.
Не дапускаецца апрацоўка персанальных даных, не сумяшчальная з першапачаткова заяўленымі мэтамі іх апрацоўкі;
змест і аб’ём апрацоўваных персанальных даных павінны адпавядаць заяўленым мэтам іх апрацоўкі. Апрацоўваныя персанальныя даныя не павінны быць залішнімі па стаўленні да заяўленых мэт іх апрацоўкі;
апрацоўка персанальных даных павінна насіць празрысты характар. У гэтых мэтах суб’екту персанальных даных у выпадках, прадугледжаных Законам аб абароне персанальных даных, прадастаўляецца адпаведная інфармацыя, якая датычыцца апрацоўкі яго персанальных даных;
Канстытуцыйны Суд абавязаны прымаць меры па забеспячэнні дакладнасці апрацоўваных ім персанальных даных, пры неабходнасці абнаўляць іх;
захоўванне персанальных даных павінна ажыццяўляцца ў форме, якая дае магчымасць ідэнтыфікаваць суб’ екта персанальных даных.
9. Персанальныя даныя апрацоўваюцца ў Канстытуцыйным Судзе у мэтах:
ажыццяўлення функцый і паўнамоцтваў, ускладзеных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на Канстытуцыйны Суд;
прадастаўлення персанальных даных у дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам, у тым ліку запаўненні і перадачы справаздачнасці;
разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб;
ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
забеспячэнні прапускнога рэжыму;
афармлення працоўных адносін з суддзямі Канстытуцыйнага Суда, работнікамі Сакратарыята, прыцягнення і адбору кандыдатаў для працы ў Канстытуцыйным Судзе;
вядзення індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку застрахаваных асоб;
вядзення воінскага ўліку;
налічэння і пералічэння заработнай платы, прызначэння і выплаты дапамог;
назначэння пенсій;
заключэння, выканання, змянення, скасавання дагавораў для забеспячэння дзейнасці Канстытуцыйнага Суда;
вядзення бухгалтарскага і падатковага ўліку;
выканання іншых абавязкаў (паўнамоцтваў), прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
ГЛАВА 3
КАТЭГОРЫІ СУБ’ ЕКТАЎ ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАНЫХ, ЧЫЕ ДАНЫЯ ПАДВЯРГАЮЦЦА АПРАЦОЎЦЫ
10. У Канстытуцыйным Судзе могуць апрацоўвацца персанальныя даныя наступных суб’ ектаў персанальных даных:
суддзі Канстытуцыйнага Суда, работнікі Сакратарыята, у тым ліку звольненыя, іх блізкія сваякі і (або) члены сем’яў;
кандыдаты на працаўладкаванне ў Канстытуцыйным Судзе;
асобы, якія з’яўляюцца кандыдатамі ў рэзерв кадраў;
студэнты, іншыя асобы, якія прыбылі ў Канстытуцыйны Суд на практыку, стажыроўку;
асобы, якія падалі (якія падаюць) звароты ў Канстытуцыйны Суд;
контрагенты – фізічныя асобы, прадстаўнікі контрагентаў – юрыдычных асоб, у тым ліку патэнцыйных;
наведвальнікі;
асобы, якія падалі (аб якіх атрыманы) персанальныя даныя іншым спосабам.
ГЛАВА 4
ПЕРАЛІК АПРАЦОЎВАНЫХ ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАНЫХ
11. Да персанальных даных, якія апрацоўваюцца ў Канстытуцыйным Судзе, адносяцца:
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца);
пол;
дзень, месяц, год нараджэння;
ідэнтыфікацыйны нумар;
пашпартныя даныя або даныя іншага дакумента, які сведчыць асобу (серыя, нумар, дата выдачы, найменне органа, які выдаў дакумент, і інш.);
месца нараджэння;
лічбавы фотапартрэт;
даныя:
аб грамадзянстве (падданстве);
аб рэгістрацыі па месцы жыхарства і (або) месцы знаходжання;
аб смерці або аб’яўленні фiзiчнай асобы памерлай, прызнанні без вестак адсутнай, недзеяздольнай, абмежавана дзеяздольнай;
аб бацьках, апякунах, папячыцелях, сямейным становішчы, жонцы, дзіцяці (дзецях) фізічнай асобы;
аб адукацыі, вучонай ступені, вучоным званні;
аб родзе заняткаў;
аб пенсіі, штомесячным грашовым змесце па заканадаўстве аб дзяржаўнай службе, штомесячнай страхавой выплаце па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў;
аб падатковых абавязацельствах;
аб выкананні воінскага абавязку;
аб інваліднасці;
аб наяўнасці выканаўчага вядзення на выкананні ў органах прымусовага выканання.
12. У Канстытуцыйным Судзе могуць апрацоўвацца іншыя персанальныя даныя ў адпаведнасці з заканадаўствам з улікам мэт апрацоўкі персанальных даных, указаных у пункце 9 дадзенай Палітыкі.
ГЛАВА 5
ПРАВАВЫЯ ПАДСТАВЫ, ПАРАДАК І ЎМОВЫ АПРАЦОЎКІ ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАНЫХ
13. У Рэестры апрацоўкі персанальных даных у Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь указваюцца:
пералік ажыццяўляемых з персанальнымі данымі дзеянняў;
крыніцы атрымання персанальных даных;
прававыя падставы апрацоўкі персанальных даных у дачыненні да мэт, вызначаных у пункце 9 дадзенай Палітыкі;
структурныя падраздзяленні (службовыя асобы), адказныя за апрацоўку персанальных даных;
катэгорыі апрацоўваных персанальных даных і інш.
14. Апрацоўка персанальных даных ажыццяўляецца са згоды суб’екта персанальных даных, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
Згода суб’екта персанальных даных уяўляе сабой свабодны, адназначны, інфармаваны выраз яго волі, з дапамогай якога ён дазваляе апрацоўку сваіх персанальных даных.
15. Апрацоўка персанальных даных уключае збор, сістэматызацыю, захоўванне, змяненне, выкарыстанне, абязлічванне, блакіраванне, распаўсюджванне, прадастаўленне, выдаленне персанальных даных, іншыя дзеянні або сукупнасць дзеянняў, якія здзяйсняюцца з персанальнымі данымі.
16. Апрацоўка персанальных даных у Канстытуцыйным Судзе ажыццяўляецца наступнымі спосабамі:
з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі;
без выкарыстання сродкаў аўтаматызацыі, калі пры гэтым забяспечваюцца пошук персанальных даных і (або) доступ да іх па пэўных крытэрыях (картатэкі, спісы, базы даных, журналы і інш.).
17. Канстытуцыйны Суд абавязаны спыніць апрацоўку персанальных даных і ажыццявіць іх выдаленне або блакіраванне:
па дасягненні мэт апрацоўкі, калі адсутнічаюць іншыя падставы для апрацоўкі персанальных даных, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі;
пасля атрымання заявы суб’екта персанальных даных аб адкліканні сваёй згоды на апрацоўку сваіх персанальных даных;
пасля атрымання заявы суб’екта персанальных даных з патрабаваннем спыніць апрацоўку персанальных даных, у тым ліку іх выдаленне, пры адсутнасці падстаў для апрацоўкі персанальных даных, прадугледжаных заканадаўчымі актамі. Канстытуцыйны Суд мае права адмовіць суб’екту персанальных даных у задавальненні такіх патрабаванняў пры наяўнасці падстаў для апрацоўкі персанальных даных, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, у тым ліку калі яны з’яўляюцца неабходнымі для заяўленых мэт іх апрацоўкі, з апавяшчэннем аб гэтым суб’екта персанальных даных у пятнаццацідзённы тэрмін;
пасля заканчэння тэрміну дзеяння дагавора, у адпаведнасці з якім ажыццяўлялася апрацоўка персанальных даных, або пры яго скасаванні, калі іншае не прадугледжана гэтым дагаворам або актамі заканадаўства;
пры адсутнасці падстаў для апрацоўкі персанальных даных, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;
па патрабаванні ўпаўнаважанага органа па абароне персанальных даных адносна недакладных або атрыманых незаконным шляхам персанальных даных.
18. Канстытуцыйны Суд прымае неабходныя прававыя, арганізацыйныя і тэхнічныя меры па забеспячэнні абароны персанальных даных ад несанкцыянаванага або выпадковага доступу да іх, змянення, блакіравання, капіравання, распаўсюджвання, прадастаўлення, выдалення персанальных даных, а таксама ад іншых неправамерных дзеянняў адносна персанальных даных, у тым ліку:
вызначае пагрозы бяспецы персанальных дадзеных пры іх апрацоўцы;
прымае лакальныя прававыя акты па пытаннях апрацоўкі і абароны персанальных даных;
вызначае асоб, якія забяспечваюць бяспеку персанальных даных;
арганізуе ўлік дакументаў, якія змяшчаюць персанальныя даныя;
захоўвае персанальныя даныя ва ўмовах, пры якіх забяспечваецца іх захаванасць і выключаецца неправамерны доступ да іх.
19. Захоўванне персанальных даных павінна ажыццяўляцца ў форме, якая дазваляе ідэнтыфікаваць суб’екта персанальных даных, на працягу тэрмінаў, устаноўленых заканадаўствам для захоўвання дакументаў, якія змяшчаюць персанальныя даныя, лакальнымі прававымі актамі Канстытуцыйнага Суда або дагаворам, бокам якога з’яўляецца суб’ект персанальных даных, а калі такія тэрміны не ўстаноўлены, – да дасягнення мэт апрацоўкі персанальных даных.
ГЛАВА 6
ПРАВЫ СУБ’ЕКТАЎ ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАНЫХ
20. Суб’ект персанальных даных мае права:
атрымліваць інфармацыю, якая датычыцца апрацоўкі яго персанальных даных;
атрымліваць ад Канстытуцыйнага Суда інфармацыю аб прадастаўленні сваіх персанальных даных трэцім асобам;
адклікаць згоду на апрацоўку персанальных даных;
абскарджваць дзеянні (бяздзеянне) і рашэнні Канстытуцыйнага Суда, звязаныя з апрацоўкай яго персанальных даных;
патрабаваць:
унясення змен у свае персанальныя даныя ў выпадку, калі персанальныя даныя з’яўляюцца няпоўнымі, састарэлымі ці недакладнымі;
спынення апрацоўкі сваіх персанальных даных, у тым ліку іх выдаленне, пры адсутнасці падстаў для апрацоўкі персанальных даных, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;
атрымліваць тлумачэнні па пытаннях, якія датычацца апрацоўкі сваіх персанальных даных;
ажыццяўлення іншых правоў, звязаных з апрацоўкай і абаронай персанальных даных, прадугледжаных заканадаўствам.
21. Парадак падачы заявы суб’ектам персанальных даных для рэалізацыі сваіх правоў у Канстытуцыйны Суд вызначаецца артыкулам 14 Закона аб абароне персанальных даных.



