Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку тых, якія ажыццяўляюць індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Канстытуцыйным Судзе праводзіцца Старшынёй Канстытуцыйнага Суда, намеснікам Старшыні Канстытуцыйнага Суда, суддзямі Канстытуцыйнага Суда па папярэднім запісе ва ўстаноўленыя графікам асабістага прыёму дні і гадзіны.
Г Р А Ф І К
асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў,
прадстаўнікоў юрыдычных асоб
у Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь
на лістапад 2026 года
|
№ п/п |
Службовая асоба, якая ажыццяўляе прыём |
Дата прыёму |
Час прыёму |
№ кабінета |
|
1. |
суддзя Канстытуцыйнага Суда Варановіч Тадэвуш Валянцінавіч |
04.11.2026 |
8.00-13.00 |
109 |
|
2. |
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Сівец Сяргей Міхайлавіч |
12.11.2026 |
8.00-13.00 |
109 |
|
3. |
суддзя Канстытуцыйнага Суда Каравай Аляксандр Васільевіч |
18.11.2026 |
15.00-20.00 |
109 |
|
4. |
намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Карповіч Наталля Аляксандраўна |
25.11.2026 |
8.00-13.00 |
109 |
Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім працоўны дзень.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца пры звароце заяўнікаў у працоўныя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 асабіста або па тэлефоне: +375 17 327 52 09.
Пры звароце на асабісты прыём грамадзяне павінны прад'явіць дакумент, які пацвярджае асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў таксама павінны прад'явіць дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Пры правядзенні асабістага прыёму, як правіла, прымяняюцца тэхнічныя сродкі (аўдыязапіс і фотаздымка).
У асабістым прыёме, а таксама ў запісе на асабісты прыём можа быць адмоўлена ў выпадках:
- звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда;
- звароты ў неўстаноўленыя дні і гадзіны;
- калі заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;
- калі з заяўнікам прыпынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
- калі заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыя- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
- непрад'яўленне дакумента, які сведчыць асобу заяўніка, яго прадстаўніка, а таксама дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка.



