Загрузка...

logo
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
Меню
Актуальныя пытанні канстытуцыйнага правасуддзя: С.А.Любецкая выступіла перад прафесарска-выкладчыцкім складам устаноў вышэйшай адукацыі

Суддзя Канстытуцыйнага Суда С.А.Любецкая сустрэлася са слухачамі дысцыпліны па адукацыйнай праграме «Выклад прававых дысцыплін» – прадстаўнікам БДУ, БДЭУ, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, а таксама Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.А.С.Пушкіна і Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.П.М.Машэрава, якія праходзяць павышэнне кваліфікацыі на базе ўстановы адукацыі «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта».

У ходзе лекцыі на тэму «Роля Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у механізме абароны правоў і свабод чалавека» ўвага слухачоў была акцэнтавана на тым, што асноўная дзейнасць Канстытуцыйнага Суда па абароне гарантаваных Канстытуцыяй правоў і свабод чалавека і грамадзяніна заключаецца ў ажыццяўленні канкрэтнага канстытуцыйнага кантролю па канстытуцыйных скаргах грамадзян. Інстытут канстытуцыйнай скаргі з’яўляецца эфектыўным сродкам абароны канстытуцыйных правоў грамадзян, які забяспечваюць ім прамы доступ да канстытуцыйнага правасуддзя, паколькі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.

Выязныя заняткі, прысвечаныя актуальным пытанням канстытуцыйнага правасуддзя, адбыліся на базе Канстытуцыйнага Суда і датычыліся практычных пытанняў ажыццяўлення канкрэтнага канстытуцыйнага кантролю.