Загрузка...

logo
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
Меню

Умовы дапушчальнасці канстытуцыйнай скаргі

 

У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 153 Закона «Аб канстытуцыйным судаводстве» канстытуцыйная скарга дапушчальная, калі:

  • ёсць прыкметы парушэння канстытуцыйных правоў і свабод грамадзяніна ў выніку прымянення закона ў канкрэтнай справе з яго ўдзелам;
  • канстытуцыйная скарга пададзена ў тэрмін не пазней за адзін год з дня прыняцця судовай пастановы (рашэння), якой вычэрпваюцца ўсе іншыя сродкі судовай абароны па адпаведнай катэгорыі спраў;
  • вычарпаны ўсе іншыя сродкі судовай абароны канстытуцыйных правоў і свабод грамадзяніна пры вырашэнні канкрэтнай справы.


Пад вычарпаннем усіх іншых сродкаў судовай абароны разумеюцца:

  1. па грамадзянскіх справах – паслядоўнае абскарджанне (у апеляцыйным, касацыйным і наглядным парадку) судовых пастаноў, у тым ліку выкананне адной з наступных умоў:
    - наяўнасць у сукупнасці наступных абставін: адмова суддзі Вярхоўнага Суда ў перадачы справы на разгляд Прэзідыума Вярхоўнага Суда, пакіданне без задавальнення Старшынёй Вярхоўнага Суда або яго намеснікам нагляднай скаргі на вызначэнне суддзі Вярхоўнага Суда аб такой адмове, адмова Генеральнага пракурора або яго намесніка ў прынясенні пратэсту ў парадку нагляду;
    - пакіданне нагляднай скаргі (пратэсту ў парадку нагляду) Прэзідыумам Вярхоўнага Суда без задавальнення.
  2. па крымінальных справах –паслядоўнае абскарджанне (у апеляцыйным, касацыйным і наглядным парадку) судовых пастаноў, у тым ліку захаванне адной з наступных умоў:
    -наяўнасць у сукупнасці наступных абставін: адмова суддзі Вярхоўнага Суда ў перадачы нагляднай скаргі для разгляду ў судовым пасяджэнні Прэзідыума Вярхоўнага Суда, пакіданне без задавальнення Старшынёй Вярхоўнага Суда або яго намеснікам нагляднай скаргі на пастанову суддзі Вярхоўнага Суда аб такой адмове, адмову Генеральнага пракурора або яго насмесніка ў прынясенні нагляднага пратэсту;
    -пакіданне нагляднай скаргі (нагляднага пратэсту) Прэзідыумам Вярхоўнага Суда без задавальнення.
  3. па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях – пакіданне Вярхоўным Судом без задавальнення скаргі (пратэсту) на пастанову па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні, якая ўступіла ў законную сілу.

 

Межы праверкі канстытуцыйнасці закона, прымененага ў канкрэтнай справе, па канстытуцыйнай скарзе ўстанаўліваюцца артыкулам 55 Закона «Аб канстытуцыйным судаводстве» з улікам асаблівасцей справы. У ходзе разгляду справы аб праверцы канстытуцыйнасці закона, прымененага ў канкрэтнай справе, па канстытуцыйнай скарзе Канстытуцыйны Суд не ўваходзіць у абмеркаванне фактычных абставін канкрэтнай справы і не дае ацэнку судовай пастанове па сутнасці справы (артыкул 161 Закона «Аб канстытуцыйным судаводстве»).