Загрузка...

logo
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
Меню

Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у Канстытуцыйным Судзе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з:

Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь;

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў;

Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300–З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»;

Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.



Права на зварот у Канстытуцыйны Суд у адпаведнасці з Законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»  рэалізуецца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, і юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь шляхам падачы ў Канстытуцыйны Суд пісьмовых (за выключэннем заўваг і (або) прапаноў, якія ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў), электронных, а таксама вусных зваротаў.


Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтвы замежных арганізацый карыстаюцца правам на зварот у Канстытуцыйны Суд нароўні з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.


Дзеянне 
Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» не распаўсюджваецца на звароты, якія падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, у тым ліку на канстытуцыйныя скаргі грамадзян, а таксама на іншыя звароты, у адносінах да якіх заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак іх падачы і разгляду.