Загрузка...

logo
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
Меню

Канстытуцыйная скарга падаецца ў Канстытуцыйны Суд у пісьмовай ці электроннай форме.


Падача канстытуцыйнай скаргі ў пісьмовай форме ажыццяўляецца асабіста, нарачным (кур'ерам) або пры дапамозе паштовай сувязі па адрасе: 220016, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 4.


Падача канстытуцыйнай скаргі ў электроннай форме ажыццяўляецца праз запаўненне спецыяльнай формы ў парадку, які вызначаецца Рэгламентам Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. 


Канстытуцыйная скарга, якая падаецца ў электроннай форме, павінна ўтрымліваць адрас электроннай пошты грамадзяніна.


Для падачы канстытуцыйнай скаргі ў Канстытуцыйны Суд у электроннай форме грамадзянін:

- рэгіструецца (запаўняе рэгістрацыйную форму) на афіцыйным сайце Канстытуцыйнага Суда ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт;

- актывуе створаны ўліковы запіс (асабісты кабінет);

- запаўняе ў асабістым кабінеце спецыяльную форму з дадаткам (далучэннем) да яе электронных адлюстраванняў дакументаў і матэрыялаў, прадугледжаных артыкулам 155 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве».

Электронныя адлюстраванні ствараюцца шляхам сканіравання дакументаў і матэрыялаў на папяровых носьбітах і захавання на электронны носьбіт файлаў у графічным фармаце.


Накіроўваемая ў Канстытуцыйны Суд у электроннай форме канстытуцыйная скарга, а таксама дакументы і іншыя матэрыялы, што дадаюцца да яе, павінны быць прадстаўлены ў наступных фарматах:

- для дакументаў у электронным выглядзе:

  • Portable Document Format / A (PDF/A);
  • Office Open XML (DOCX);
  • OpenDocument Format (ODT);

- для электронных адлюстраванняў дакументаў на папяровых носьбітах:

  • Portable Network Graphics (PNG);
  • Tagged Image File Format (TIFF);
  • Joint Photographic Experts Group (JPEG);
  • Portable Document Format / A (PDF/A).