Загрузка...

logo
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
Меню

Прававую аснову канстытуцыйнай скаргі складаюць:

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь;

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў;

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве»;

Рэгламент Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

 

Згодна з абзацам другім часткі пятай артыкула 1161 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзацам другім часткі пятай артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў Канстытуцыйны Суд у парадку, устаноўленым законам, выносіць рашэнні па скаргах грамадзян на парушэнні іх канстытуцыйных правоў і свабод, правяраючы канстытуцыйнасць законаў, прымененых у канкрэтнай справе, калі вычарпаны ўсе іншыя сродкі судовай абароны.

 

Канстытуцыйная скарга – зварот грамадзяніна аб праверцы канстытуцыйнасці закона, прымененага ў канкрэтнай справе, якім, на думку грамадзяніна, парушаны яго канстытуцыйныя правы і свабоды (пункт 5 артыкула 2 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве»).

 

Канстытуцыйную скаргу ў Канстытуцыйны Суд мае права падаць грамадзянін, чые канстытуцыйныя правы і свабоды, на яго думку, парушаны законам, прымененым у канкрэтнай справе (артыкул 152 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве»).