У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 156 Закона «Аб канстытуцыйным судаводстве» памер, парадак выплаты або спагнання, вяртання (заліку) дзяржаўнай пошліны за разгляд канстытуцыйнай скаргі, а таксама льготы па дзяржаўнай пошліне вызначаюцца падатковым заканадаўствам.
Стаўка дзяржаўнай пошліны за разгляд канстытуцыйнай скаргі згодна з дадаткам 15-1 да Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь складае 0,5 базавай велічыні.
Выплата грамадзянінам дзяржаўнай пошліны за разгляд канстытуцыйнай скаргі ажыццяўляецца толькі пасля атрымання паведамлення Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь аб адпаведнасці яго канстытуцыйнай скаргі патрабаванням Закона «Аб канстытуцыйным судаводстве» і неабходнасці выплаты дзяржаўнай пошліны.
Банкаўскія рэквізіты для выплаты дзяржаўнай пошліны
Атрымальнік плацяжу: Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г. Мінску
БІК AKBBBY2X
УНП: 100059879
р/с BY04AKBB36029110100040000000
ААТ «ААБ Беларусбанк», г. Мінск
Код плацяжу:
03002 — для фізічных асоб
Катэгорыя прызначэння плацяжу:
TAXS
Код прызначэння плацяжу для фізічных асоб:
190101
Дзяржаўная пошліна можа быць выплачана таксама праз выкарыстанне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (ЕРІП).
Для гэтага неабходна абраць:
- Сістэма «Разлік» (ЕРІП)
- Суды, юстыцыя, юрыдычныя паслугі
- Суды
- Канстытуцыйны Суд РБ
- Дзяржпошліна канстытуц. скарга



