З Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве»
Артыкул 158. Папярэдні разгляд канстытуцыйнай скаргі Сакратарыятам Канстытуцыйнага Суда
1. Папярэдні разгляд канстытуцыйнай скаргі, якая паступіла ў Канстытуцыйны Суд, на адпаведнасць патрабаванням артыкулаў 29, 153 - 155 гэтага Закона ажыццяўляецца Сакратарыятам Канстытуцыйнага Суда ў парадку, вызначаным Рэгламентам Канстытуцыйнага Суда.
2. Сакратарыят Канстытуцыйнага Суда ў месячны тэрмiн з дня падачы канстытуцыйнай скаргi ў Канстытуцыйны Суд паведамляе грамадзянiну:
2.1. аб адпаведнасці яго канстытуцыйнай скаргі патрабаванням гэтага Закона і неабходнасці выплаты дзяржаўнай пошліны за разгляд канстытуцыйнай скаргі ва ўстаноўленых парадку і памеры;
2.2. аб неадпаведнасці яго канстытуцыйнай скаргі патрабаванням гэтага Закона ў выпадках, калі:
канстытуцыйная скарга яўна не падлеглая Канстытуцыйнаму Суду;
канстытуцыйная скарга пададзена неправамоцнай асобай;
канстытуцыйная скарга яўна не адпавядае ўмовам дапушчальнасці, вызначаным падпунктамі 1.2 і 1.3 пункта 1 артыкула 153 гэтага Закона;
канстытуцыйная скарга не адпавядае патрабаванням артыкулаў 29, 154 і 155 гэтага Закона.
3. У паведамленні аб неадпаведнасці канстытуцыйнай скаргі патрабаванням гэтага Закона ў тым ліку ўказваецца, у чым выяўляецца такая неадпаведнасць, і тлумачыцца грамадзяніну яго права ў выпадку пропуску тэрміну падачы канстытуцыйнай скаргі па ўважлівых прычынах хадайнічаць перад Канстытуцыйным Судом аб аднаўленні прапушчанага тэрміну падачы канстытуцыйнай скаргі.
4. Грамадзянін, які атрымаў апавяшчэнне Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда аб неадпаведнасці яго канстытуцыйнай скаргі патрабаванням гэтага Закона, мае права паўторна падаць канстытуцыйную скаргу па тым самым прадмеце:
4.1. пасля ліквідавання недахопаў, указаных у абзацах чацвёртым і пятым падпункта 2.2 пункта 2 гэтага артыкула;
4.2. з патрабаваннем аб разглядзе канстытуцыйнай скаргі Канстытуцыйным Судом у выпадку нязгоды з апавяшчэннем Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда.
У выпадку, прадугледжаным часткай першай гэтага падпункта, да паўторна пададзенай канстытуцыйнай скаргі павінен быць прыкладзены дакумент аб выплаце дзяржаўнай пошліны за разгляд канстытуцыйнай скаргі ва ўстаноўленых парадку і памеры, за выключэннем выпадкаў, калі:
дзяржаўная пошліна выплачана пры дапамозе выкарыстання сістэмы АРІП і ўліковы нумар аперацыі (транзакцыі) у сістэме АРІП указаны ў канстытуцыйнай скарзе або паведамлены Канстытуцыйнаму Суду іншым чынам пры падачы канстытуцыйнай скаргі;
да канстытуцыйнай скаргі прыкладзены хадайніцтва аб вызваленні ад дзяржаўнай пошліны за яе разгляд і дакументы, якія пацвярджаюць абставіны, якія з'яўляюцца падставай для такога вызвалення.
5. Грамадзянін, які атрымаў апавяшчэнне, указанае ў падпункце 2.1 пункта 2 гэтага артыкула, на працягу аднаго месяца з дня яго атрымання прадстаўляе ў Канстытуцыйны Суд дакумент аб выплаце дзяржаўнай пошліны за разгляд канстытуцыйнай скаргі ва ўстаноўленых парадку і памеры, а ў выпадку, калі дзяржаўная пошліна аплачана з дапамогай (транзакцыі) у сістэме АРІП, паведамляе Канстытуцыйнаму Суду ўліковы нумар аперацыі (транзакцыі) у сістэме АРІП.
У выпадку невыканання грамадзянінам патрабаванняў часткі першай гэтага пункта ва ўстаноўлены тэрмін канстытуцыйная скарга лічыцца непададзенай.
Палажэнні гэтага пункта не распаўсюджваюцца на выпадкі, калі да канстытуцыйнай скаргі былі прыкладзены хадайніцтва аб вызваленні ад дзяржаўнай пошліны за яе разгляд і дакументы, якія пацвярджаюць абставіны, што з'яўляюцца падставай для такога вызвалення.
Артыкул 159. Папярэдняе вывучэнне канстытуцыйнай скаргі суддзямі Канстытуцыйнага Суда
1. Канстытуцыйная скарга, прызнаная па выніках папярэдняга разгляду Сакратарыятам Канстытуцыйнага Суда адпаведнай патрабаванням гэтага Закона, пасля выплаты дзяржаўнай пошліны за яе разгляд або прыняцця Канстытуцыйным Судом вызначэння аб вызваленні грамадзяніна ад дзяржаўнай пошліны за разгляд канстытуцыйнай скаргі, а таксама канстытуцыйная скарга, пададзеная паўторна ў адпаведнасці с падпунктам 4.2 пункта 4 артыкула 158 гэтага Закона, дакладваюцца Старшыні Канстытуцыйнага Суда.
2. Старшыня Канстытуцыйнага Суда даручае аднаму або некалькім суддзям Канстытуцыйнага Суда папярэдняе вывучэнне канстытуцыйнай скаргі, якое ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 32 гэтага Закона.



