Загрузка...

logo
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
Меню

З Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве»

 

Артыкул 155. Дакументы і іншыя матэрыялы, якія прыкладаюцца да канстытуцыйнай скаргі


1. Да канстытуцыйнай скаргі прыкладаюцца:


1.1. копія дакумента, які сведчыць асобу грамадзяніна;


1.2. даверанасць або іншы дакумент, які пацвярджае права прадстаўляць інтарэсы грамадзяніна;


1.3. копіі судовых пастаноў, якія пацвярджаюць прымяненне закона, канстытуцыйнасць якога падлягае праверцы, пры разглядзе канкрэтнай справы, а таксама копіі судовых пастаноў (рашэнняў), якія пацвярджаюць вычарпанне ўсіх іншых сродкаў судовай абароны. Выдача грамадзяніну копій такіх дакументаў ажыццяўляецца па яго патрабаванні адпаведным судом, іншым дзяржаўным органам;


1.4. іншыя матэрыялы, якія маюць значэнне для разгляду і вырашэння справы;


1.5. пераклад на беларускую ці рускую мову ўсіх прыкладзеных да канстытуцыйнай скаргі дакументаў і іншых матэрыялаў, выкладзеных на замежнай мове.


2. Да канстытуцыйнай скаргі могуць быць прыкладзены хадайніцтва аб вызваленні ад дзяржаўнай пошліны за яе разгляд і дакументы, якія пацвярджаюць абставіны, што з'яўляюцца падставай для такога вызвалення.