|
Патрабаванні да матэрыялаў, якія прапануюцца для апублікавання ў часопісе «Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь» 1. Для апублікавання ў часопісе «Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь» прымаюцца матэрыялы, падрыхтаваныя на беларускай або рускай мове, у адпаведнасці з тэматыкай часопіса. Навуковыя артыкулы афармляюцца з улікам патрабаванняў Інструкцыі аб парадку афармлення дысертацыі, дысертацыі ў выглядзе навуковага даклада, аўтарэферата дысертацыі і публікацый па тэме дысертацыі, зацверджанай пастановай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі ад 28 лютага 2014 г. № 3, а таксама дадзеных патрабаванняў. 2. Аўтары матэрыялаў нясуць адказнасць за дакладнасць прыведзеных фактаў, лічбаў, цытат і іншай інфармацыі, наяўнасць у тэксце запазычанняў, якія не адпавядаюць заканадаўству аб аўтарскім праве і сумежных правах. 3. Аўтары накіроўваюць па пошце або дастаўляюць асабіста рукапісы артыкулаў, падпісаныя ўласнаручна, у двух экзэмплярах. Адначасова артыкулы накіроўваюцца на адрас электроннай пошты рэдакцыі ksrb@kc.gov.by або прадстаўляюцца на электронным носьбіце. Да артыкулаў аспірантаў і суіскальнікаў вучонай ступені кандыдата навук прыкладаюцца рэцэнзіі, падпісаныя навуковым кіраўніком. Да артыкулаў прыкладаюцца даведкі аб аўтарах з указаннем прозвішчаў, уласных імёнаў і імёнаў па бацьку (калі такія ёсць) цалкам, вучонай ступені, вучонага звання, месца працы і пасады, кантактных тэлефонаў, адрасы электроннай пошты. 4. Назва артыкула павінна адлюстроўваць асноўную ідэю выкананага даследавання, быць кароткай, змяшчаць ключавыя словы. Тэкст артыкула павінен быць структураваны (увядзенне, асноўная частка, заключэнне). Увядзенне, як правіла, павінна змяшчаць кароткі агляд літаратуры па разгляданай праблеме, кола раней не вырашаных пытанняў; у асноўнай частцы неабходна падрабязна асвятліць разгляданыя пытанні; у заключэнні павінны быць дакладна сфармуляваныя высновы. 5. Пры першасным прымяненні ў тэксце артыкула спасылкі на нарматыўны прававы акт, акт Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь указваюцца: від акта; дата прыняцця (выдання) акта; рэгістрацыйны нумар акта (за выключэннем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і кодэксаў); назва акта. Пры паўторным выкарыстанні ў тэксце артыкула спасылкі на нарматыўны прававы акт, акт Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь дапускаецца прымяненне няпоўнага набору ўказаных рэквізітаў. 6. Спіс цытаваных крыніц прыводзіцца на мове арыгінала ў канцы матэрыялу і афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Спасылкі нумаруюцца згодна з парадкам цытавання ў артыкуле. Парадкавыя нумары спасылак па тэксце нумаруюцца арабскімі лічбамі і заключаюцца ў квадратныя дужкі. 7. Да артыкула прыкладаецца анатацыя на беларускай або рускай і англійскай мовах. 8. Аб'ём навуковага артыкула павінен складаць не менш як 0,35 аўтарскага ліста (14 000 друкаваных знакаў, у тым ліку прабелы паміж словамі, знакі прыпынку, лічбы ды інш.). |
№1/2018
Больш падрабязна...
№2/2018
Больш падрабязна...
№3/2018
Больш падрабязна...
№4/2018
Больш падрабязна...

Часопіс «Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь» выдаецца з 1994 года, перыядычнасць выхаду ў свет – адзін раз на квартал.

