Навіны
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь кіраўніцтва, суддзі і работнікі Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда ўсклалі кветкі да манумента «Танк-вызваліцель»

Гэта свята з’яўляецца адным з найважнейшых дзяржаўных свят нашай краіны, паколькі яно ўвасабляе такія канстытуцыйныя і грамадскія каштоўнасці, як суверэнітэт, незалежнасць, дзяржаўнасць, нацыянальнае адзінства, а таксама гістарычныя і духоўна-маральныя традыцыі беларускага народа.