
С.М.Сівец расказаў удзельнікам сустрэчы аб асноўных вехах гісторыі развіцця беларускай дзяржаўнасці, аб прымаемых у краіне мерах па ўмацаванні міру і грамадзянскай згоды, абароне незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, канстытуцыйнага ладу, забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Былі закрануты пытанні аб канстытуцыйным будаўніцтве ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе, змяненнях і дапаўненнях Канстытуцыі, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 г.
Абмеркавалі практычныя аспекты і значнасць захавання гістарычнай памяці, традыцыйных сямейных каштоўнасцей, замацавання патрыятызму як абавязку кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і інш.
Старшыня Канстытуцыйнага Суда таксама расказаў аб паўнамоцтвах і дзейнасці Канстытуцыйнага Суда, адказаў на шматлікія пытанні прысутных.


