
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адзначаецца кожны год 3 ліпеня. Гэтая гістарычная дата была звязана з днём вызвалення горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г. і сімвалізуе памяць, гераізм і суверэнітэт беларускага народа.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці.
Дзякуючы подзвігу нашых продкаў у перыяд 1941–1945 гг., сёння ў нас ёсць унікальная магчымасць жыць у незалежнай краіне, якая самастойна вызначае прыярытэты свайго развіцця, унутраную і знешнюю палітыку.
Эфектыўнае дзяржаўна-прававое будаўніцтва і грамадскае развіццё ажыццяўляецца на трывалым канстытуцыйным падмурку. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца залогам паступальнага развіцця нашай краіны на доўгатэрміновую перспектыву.

30 чэрвеня 2026 г. суддзя Канстытуцыйнага Суда П.У.Грыдзюшка выступіў у працоўным калектыве ТАА «Бытавая электроніка» (г. Мінск).

1 ліпеня 2026 г. суддзя Канстытуцыйнага Суда А.В.Каравай выступіў у працоўным калектыве ТАА «Ашчадбанк» (г. Мінск).