Грамадзянін Вайцяховіч А.А. звярнуўся ў Канстытуцыйны Суд са скаргай аб праверцы канстытуцыйнасці артыкула 2 «Сфера дзеяння гэтага Закона», артыкула 14 «Разгляд зваротаў па сутнасці», артыкула 18 «Патрабаванні да пісьмовых адказаў (паведамленняў) на пісьмовыя звароты», артыкула 20 «Абскарджанне адказаў на звароты», артыкула 26 «Адказнасць за парушэнне парадку разгляду зваротаў» Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
З прадстаўленых матэрыялаў вынікае, што заяўнік абскарджвае нормы ўказанага Закона, прымененыя ў дзевяці розных справах з яго ўдзелам, вядзенне па якіх ажыццяўлялася судом у парадку грамадзянскага судаводства, вядзення па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама ў двух правапрымяняльных рашэннях іншых органаў, якія вядуць адміністрацыйны працэс, упаўнаважаных разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Канстытуцыйны Суд у прынятым вызначэнні ўказаў, што Законам «Аб канстытуцыйным судаводстве» магчымасць звароту па пытанню праверкі канстытуцыйнасці закона ў сувязі з прымяненнем яго асобных палажэнняў па мноству спраў з удзелам заяўніка не прадугледжана, у сувязі з чым падставы для ўзбуджэння вядзення справы атсутнiчаюць.
Ва ўзбуджэнні вядзення справы адмоўлена, паколькі скарга не адпавядае патрабаванням, якія прад’яўляюцца да канстытуцыйнай скаргі, устаноўленых палажэннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве».