
Суддзя Канстытуцыйнага Суда Т.В.Варановіч выступіў на тэму «Запыты судоў агульнай юрысдыкцыі аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта, які падлягае прымяненню пры разглядзе судом канкрэтнай справы» перад старшынямі раённых (гарадскіх) судоў Рэспублікі Беларусь.
Падчас сустрэчы падрабязна абмяркоўваліся падставы і парадак разгляду запытаў судоў агульнай юрысдыкцыі аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта, які падлягае прымяненню пры разглядзе судом канкрэтнай справы.
Увага слухачоў была акцэнтавана на значэнні інстытута судовага запыту для павышэння ўзроўню абароны правоў і свабод грамадзян, своечасовага выяўлення і выключэння з сістэмы заканадаўства неканстытуцыйных нарматыўных прававых актаў, забеспячэння эфектыўнага працэсуальнага ўзаемадзеяння паміж судамі агульнай юрысдыкцыі і Канстытуцыйным Судом.
Падчас заняткаў суддзя Канстытуцыйнага Суда адказаў на пытанні слухачоў.