
У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна 15–16 мая 2026 г. прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы прававога рэгулявання грамадскіх адносін: тэорыя, заканадаўства, практыка». Маштабны навуковы форум прымеркавалі да знакавай даты – 30-годдзя з дня заснавання юрыдычнага факультэта.
Удзел ва ўрачыстых і навуковых мерапрыемствах прыняла суддзя Канстытуцыйнага Суда А.В.Сямашка. Яна зачытала віншавальны адрас ад імя Старшыні Канстытуцыйнага Суда С.М.Сіўца прафесарска-выкладчыцкаму складу, работнікам і студэнтам універсітэта.
Падчас канферэнцыі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання за значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне права. Падзяка Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь была ўручана дэкану юрыдычнага факультэта Т.А.Гарупе.
У сваім дакладзе, прысвечаным асаблівасцям канкрэтнага канстытуцыйнага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь, Алена Валянцінаўна адзначыла значнасць рашэнняў Канстытуцыйнага Суда, якія выносяцца па скаргах грамадзян на парушэнні іх канстытуцыйных правоў і свабод пры праверцы канстытуцыйнасці законаў, прымененых у канкрэтнай справе, калі вычарпаны ўсе іншыя сродкі судовай абароны. Суддзя ахарактарызавала асобныя напрамкі развіцця канкрэтнага канстытуцыйнага кантролю, уключаючы яго ажыццяўленне па запытах судоў, а таксама агульныя дыскусійныя пытанні тэорыі і практыкі айчыннага канстытуцыйнага кантролю.
