Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь прыняў вызначэнне аб прызначэнні судовага пасяджэння для разгляду і вырашэння справы аб канстытуцыйнасці падпункта 14.3 пункта 14 артыкула 73-1, падпункта 1.10 пункта 1 артыкула 213, абзаца першага і падпункта 7.1 пункта 7 артыкула 214 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь па скарзе грамадзяніна Станько В.І.

Вядзенне справы было ўзбуджана вызначэннем Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2026 г. на падставе звароту грамадзяніна Станько В.І. аб праверцы канстытуцыйнасці падпункта 14.3 пункта 14 артыкула 731, падпункта 1.15 пункта 1 артыкула 172, падпункта 4.2 пункта 4 артыкула 173, падпункта 1.10 пункта 1 артыкула 213, абзаца першага і падпункта 7.1 пункта 7 артыкула 214 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія, на яго думку, не адпавядаюць артыкулам 7, 13, 44, 56, 58 і 104 Канстытуцыі ў той меры, у якой яны дапускаюць ускладанне на фізічную асобу абавязку па выплаце падаходнага падатку ад сумы перавышэння расходаў над даходамі па стаўках, устаноўленых не на дату фактычнага атрымання даходу, а на дату складання акта камеральнай праверкі.

Вызначэннем Канстытуцыйнага Суда ад 12 мая 2026 г. вядзенне справы аб канстытуцыйнасці падпункта 1.15 пункта 1 артыкула 172 і падпункта 4.2 пункта 4 артыкула 173 Падатковага кодэкса (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2015 г. № 343-З) па скарзе грамадзяніна Станько В.І. спынена.

Такім чынам, прадметам разгляду Канстытуцыйнага Суда па гэтай справе з’яўляюцца палажэнні падпункта 14.3 пункта 14 артыкула 731 і падпункта 1.10 пункта 1 артыкула 213 (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2021 г. № 141-З), абзаца першага і падпункта 7.1 пункта 7 артыкула 214 (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2022 г. № 230-З) Падатковага кодэкса.

Судовае пасяджэнне для разгляду і вырашэння справы прызначана на 26 мая 2026 г. а 10.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 4.