Навіны
7 мая 2026 г. Старшыня Канстытуцыйнага Суда С.М.Сівец правёў асабісты прыём грамадзян
Пытанні, з якімі грамадзяне звярнуліся на прыём да Старшыні Канстытуцыйнага Суда, тычыліся паўсюднай лічбавізацыі грамадскіх адносін.
У прыватнасці, заяўнікі закранулі пытанне аб абмежаванні канстытуцыйных правоў вернікаў планаваным выпускам лічбавай валюты.
Старшынёй Канстытуцыйнага Суда дадзены падрабязныя тлумачэнні па выкладзеных заяўнікамі пытаннях, у тым ліку наконт органаў, да кампетэнцыі якіх аднесена вызначэнне асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
Грамадзянам, якія звярнуліся, таксама растлумачаны кампетэнцыя Канстытуцыйнага Суда і парадак рэалізацыі права грамадзян на зварот у Канстытуцыйны Суд з канстытуцыйнай скаргай.