Навіны
Выхаванне патрыятызму: адбылася сустрэча суддзі Канстытуцыйнага Суда А.В.Сямашка з прадстаўнікамі ААТ «Інтэграл»

6 мая 2026 г. суддзя А.В.Сямашка сустрэлася з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ «Інтэграл» – кіруючая кампанія холдынгу «Інтэграл». Мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Перамогі, было прысвечана абмеркаванню пытанняў захавання гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Алена Валянцінаўна ахарактарызавала нормы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць адпаведныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, пазначыла асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне захавання гістарычнай праўды і памяці, адзначыла прававыя пазіцыі Канстытуцыйнага Суда, якія былі выказаны па гэтых пытаннях.

Асаблівую ўвагу падчас свайго выступлення суддзя надала выхаванню патрыятызму, які ўяўляе сабой здольнасць ставіць дзяржаўныя інтарэсы вышэй асабістых, імкненне захоўваць і развіваць сваю краіну, яе традыцыі, культуру, гатоўнасць грамадзяніна абараняць інтарэсы дзяржавы, яго канстытуцыйны лад і тэрытарыяльную цэласнасць.