Навіны
5 мая 2026 г. суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь С.П.Чыгрынаў сустрэўся з курсантамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Падчас сустрэчы ў Канстытуцыйным судзе былі разгледжаны актуальныя пытанні канстытуцыйнага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, развіцця інстытутаў народаўладдзя, павышэння ролі Асноўнага Закона ў забеспячэнні паступальнага развіцця грамадства і ўдасканаленні прававой сістэмы дзяржавы.

Асаблівую ўвагу суддзя надаў праблематыцы прамога дзеяння Канстытуцыі, рэалізацыі яе палажэнняў пры ажыццяўленні праваахоўнай дзейнасці. Грунтоўна прааналізаваны механізмы абароны канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, у тым ліку з дапамогай інстытута канстытуцыйнай скаргі.

На сустрэчы былі таксама разгледжаны прававыя асновы дзейнасці Канстытуцыйнага Суда, яго паўнамоцтвы, асаблівасці канстытуцыйнага судаводства, а таксама канцэптуальныя падыходы да ўдасканалення прававой сістэмы дзяржавы, якія адлюстраваны ў прынятым у бягучым годзе Пасланні Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Нацыянальнага сходу «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

С.П.Чыгрынаў адказаў на шматлікія пытанні курсантаў і выкладчыкаў Акадэміі МУС.