Навіны
Суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь А.В.Каравай і А.В.Кавальчук выступілі ва ўстановах вышэйшай адукацыі г. Мінска на тэму «Захаванне гістарычнай праўды і гістарычнай памяці – канстытуцыйны абавязак і доўг кожнага»

5 мая 2026 г. суддзя Канстытуцыйнага Суда А.В.Каравай выступіў перад студэнтамі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У выступленні раскрыта значэнне палажэнняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аб забеспячэнні дзяржавай захавання гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб абавязку кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь па захаванні гістарычнай памяці, праяве патрыятызму ў забеспячэнні абароны канстытуцыйнага ладу нашай краіны.

Студэнты праінфармавалі аб прававых пазіцыях па пытаннях захавання гістарычнай праўды і гістарычнай памяці, якія змяшчаюцца ў рашэннях Канстытуцыйнага Суда.

Звернута ўвага на важнасць замацавання аб’ектыўных гістарычных ведаў, гістарычнай праўды і памяці ў мэтах выхавання ў моладзі канстытуцыйнага патрыятызму.

5 мая 2026 г. суддзя Канстытуцыйнага Суда А.В.Кавальчук выступіў перад навучэнцамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з неабходнасцю захавання гістарычнай праўды і памяці аб падзеях, якія адбыліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Суддзёй зроблены акцэнт на недапушчальнасці скажэння і перапісвання гісторыі, асветлены асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі, накіраваныя на забеспячэнне грамадзянскай згоды, адзінства народа, сацыяльнага міру і салідарнасці грамадства.

Увага прысутных была звернута на тое, што ў шэрагу замежных краін намецілася негатыўная тэндэнцыя апраўдання ідэалогіі нацыянал-сацыялізму. У сувязі з гэтым абмяркоўваліся прынятыя ў Рэспубліцы Беларусь меры па недапушчэнні рэабілітацыі нацызму, аналізаваліся палажэнні Канстытуцыі, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным мінулым беларускага народа, разглядалася заканадаўства з сферы ўстанаўлення адказнасці за экстрэмісцкую дзейнасць і прапаганду нацызму.