Навіны
29 красавіка 2026 г. Старшыня Канстытуцыйнага Суда С.М.Сівец прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага прававога турніру «Сіла закона: мы і права», якая адбылася ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўцы Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Старшыня Следчага камітэта К.Ф.Бычак, сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ У.С.Паўлоўскі, намеснік Міністра адукацыі К.А.Пятруцкая, старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў В.В.Дземідовіч і іншыя ганаровыя госці.

«Сіла закона: мы і права» – адукацыйны праект, накіраваны на павышэнне прававой пісьменнасці і культуры моладзі, развіццё ў вучняў практычных навыкаў рэалізацыі сваіх правоў і стымуляванне выкарыстання сучасных тэхналогій.

Турнір праведзены Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, Міністэрствам адукацыі і Інстытутам Следчага камітэта пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі, а таксама Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Старт мерапрыемствам у рамках рэспубліканскага прававога турніру быў дадзены ў Канстытуцыйным Судзе, дзе адбылася сустрэча ўдзельнікаў турніру з суддзёй Канстытуцыйнага Суда П.У.Грыдзюшкам. Для дзяцей таксама была праведзена экскурсія па будынку Канстытуцыйнага Суда.