Навіны
30 красавіка 2026 г. у Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча суддзі Канстытуцыйнага Суда А.В.Каравая з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта»


Падчас сустрэчы А.В.Каравай праінфармаваў слухачоў аб задачах і паўнамоцтвах Канстытуцыйнага Суда па ажыццяўленні кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў у дзяржаве, аб практычных аспектах разгляду канстытуцыйных скаргаў.
Суддзя адказаў на пытанні, якія тычацца парадку выбрання суддзяў Канстытуцыйнага Суда, эфектыўнасці і запатрабаванасці ў грамадзян інстытута канстытуцыйнай скаргі, працэсуальных асаблівасцей разгляду і вырашэння Канстытуцыйным Судом спраў па канстытуцыйных скаргах грамадзян.

