Навіны
29 красавіка 2026 г. намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Н.А.Карповіч правяла асабісты прыём грамадзян

Да намесніка Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь звярнулася грамадзянка з просьбай аб растлумачэнні вызначэння Канстытуцыйнага Суда, якім ёй адмоўлена ва ўзбуджэнні вядзення справы па яе канстытуцыйнай скарзе з прычыны неадпаведнасці скаргі ўмовам дапушчальнасці, устаноўленым заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве.

Па выніках асабістага прыёму заяўніцы дадзены адказ па сутнасці выкладзеных ёю пытанняў, у тым ліку растлумачана юрыдычная сіла актаў Канстытуцыйнага Суда.

Акрамя таго, заяўніцы дадзены тлумачэнні наконт дзеючага заканадаўчага рэгулявання зямельных адносін, уключаючы парадак вырашэння зямельных спрэчак.