Навіны
29 красавіка 2026 г. у Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча суддзі Канстытуцыйнага Суда П.У.Грыдзюшкі з удзельнікамі рэспубліканскага прававога турніру «Сіла закона: мы і права»

Турнір «Сіла закона: мы і права» штогод праводзіцца пад эгідай ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ў мэтах павышэння цікавасці навучэнцаў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і студэнтаў да заканадаўства нашай краіны, фарміравання прававой культуры, садзейнічання прававой пісьменнасці і выхаванню адказнай асобы.

Падчас сустрэчы суддзя П.У.Грыдзюшка праінфармаваў аб ролі і значэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у жыцці грамадства і дзяржавы, паўнамоцтвах і дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.