
Выступленні суддзяў Канстытуцыйнага Суда С.А.Любецкай і А.М.Бодак былі прысвечаны пытанню «Канстытуцыйныя скаргі і запыты судоў агульнай юрысдыкцыі як формы доступу грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя».
У мэтах аказання садзейнічання грамадзянам у ажыццяўленні іх права на доступ да канстытуцыйнага правасуддзя Канстытуцыйны Суд праводзіць шырокае інфармаванне грамадзян, юрыдычнай супольнасці аб сваёй дзейнасці па абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян.
Эфектыўнасць рэалізацыі інстытута канстытуцыйнай скаргі ў многім залежыць ад дзейнасці адвакатаў, якія маюць права прадстаўляць інтарэсы грамадзян у Канстытуцыйным Судзе, ад якасці аказання прафесійнай юрыдычнай дапамогі ў мэтах ажыццяўлення і абароны правоў і свабод грамадзян.
Ініцыятыва Канстытуцыйнага Суда па пытанні прававой асветы падтрымана Інстытутам перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ, і ў адукацыйныя праграмы павышэння кваліфікацыі розных катэгорый юрыстаў (суддзяў, пракурораў, адвакатаў, следчых) уключаны вучэбныя заняткі па пытаннях канстытуцыйнага судаводства.

15 красавіка 2026 г. суддзя Канстытуцыйнага Суда С.А.Любецкая выступіла перад адвакатамі УА «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта».

14 красавіка 2026 г. суддзя Канстытуцыйнага Суда А.М.Бодак выступіла перад следчымі УА «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта».