Навіны
8 красавіка 2026 г. суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь С.П.Чыгрынаў сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў Мінску

Падчас сустрэчы ў Канстытуцыйным Судзе, якая праводзілася ў фармаце круглага стала, разгледжаны пытанні аб ролі Канстытуцыі ў забеспячэнні паступальнага развіцця грамадства і ўдасканаленні прававой сістэмы дзяржавы. Значная ўвага была ўдзелена абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, у тым ліку праз рэалізацыю інстытута канстытуцыйнай скаргі. Былі разгледжаны прававыя асновы арганізацыі і дзейнасці Канстытуцыйнага Суда, парадак яго фарміравання і паўнамоцтвы, асаблівасці канстытуцыйнага судаводства, а таксама прааналізаваны асобныя рашэнні Канстытуцыйнага Суда, прынятыя ў 2025 годзе.

Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням супрацоўніцтва канстытуцыйных судоў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

С.П.Чыгрынаў адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў і выкладчыкаў. Для выкарыстання ў адукацыйным працэсе і навукова-даследчай рабоце студэнтаў у бібліятэку РДСУ перададзены друкаваныя выданні па актуальных праблемах канстытуцыйнага права і канстытуцыйнага правасуддзя, падрыхтаваныя суддзямі і супрацоўнікамі Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда.