Навіны
7 красавіка 2026 г. у Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь прайшла навукова-метадычная нарада суддзяў Канстытуцыйнага Суда і работнікаў Сакратарыята «Рэалізацыя паўнамоцтваў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь па разглядзе канстытуцыйных скаргаў грамадзян (прававое рэгуляванне, метадалогія і практыка)»

Падчас нарады намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Н.А.Карповіч асвятліла гістарычныя аспекты ўвядзення ў прававую сістэму Рэспублікі Беларусь канстытуцыйнай скаргі грамадзян, ролю канстытуцыйнай скаргі для найбольш поўнай рэалізацыі прынцыпаў і норм Канстытуцыі ў нарматворчасці і правапрымяненні.

Па асноўных пытаннях прававога рэгулявання інстытута канстытуцыйнай скаргі выступіў суддзя Канстытуцыйнага Суда В.М.Рабцаў. У сваім дакладзе ён падкрэсліў важнасць усебаковага аналізу канстытуцыйна значных пытанняў пры ўстанаўленні прыкмет парушэння канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян у выніку прымянення закона ў канкрэтнай справе. В.М.Рабцавым таксама былі азначаны асноўныя аспекты метадалогіі падрыхтоўкі адпаведных праектаў вызначэнняў і рашэнняў Канстытуцыйнага Суда.

Суддзёй Канстытуцыйнага Суда А.В.Караваем былі закрануты актуальныя пытанні, звязаныя з выкананнем рашэнняў Канстытуцыйнага Суда па канстытуцыйных скаргах грамадзян, а таксама агучаны прапановы па ўдасканаленні прававога рэгулявання канстытуцыйнага судаводства. Былі абмеркаваны пытанні аб ролі вызначэнняў Канстытуцыйнага Суда аб адмове ва ўзбуджэнні вядзення справы па канстытуцыйных скаргах як віду судовых пастаноў, аб неабходнасці ўдакладнення прававога рэгулявання адносін, звязаных з выяўленнем канстытуцыйна значных прабелаў у прававым рэгуляванні і інш.

Начальнік Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда В.І.Селедзеўскі і кіраўнікі структурных падраздзяленняў Сакратарыята дэталізавалі парадак работы Сакратарыята па забеспячэнні дзейнасці Канстытуцыйнага Суда, зрабіўшы акцэнт на метадалагічных і практычных момантах папярэдняга разгляду канстытуцыйных скаргаў Сакратарыятам, у тым ліку на падрыхтоўцы інфармацыйна-аналітычных дакументаў.

Па выніках абмеркавання праблемных пытанняў метадалогіі і практыкі канстытуцыйнага кантролю пры разглядзе канстытуцыйных скаргаў грамадзян Старшынёй Канстытуцыйнага Суда С.М.Сіўцом дадзены адпаведныя даручэнні па іх далейшай прапрацоўцы і вырашэнні, у тым ліку праз ініцыяванне змяненняў і дапаўненняў у дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь.