Навіны
7 красавіка 2026 г. Старшыня Канстытуцыйнага Суда С.М.Сівец правёў асабісты прыём грамадзян

На прыём да Старшыні Канстытуцыйнага Суда звярнуліся грамадзяне па пытаннях, якія тычацца, у прыватнасці, выканання заканадаўства ў дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў і таварыстваў уласнікаў, выканання заканадаўства аб персанальных даных у сферы аховы здароўя, а таксама па пытаннях добраўпарадкавання мясцовых дарог, парадку выплаты пенсій і інш.

С.М.Сіўцом дадзены падрабязныя тлумачэнні аб кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда і парадку звароту для вырашэння выкладзеных заяўнікамі пытанняў.