Навіны
2 красавіка 2026 г. у Канстытуцыйным Судзе адбылося выязное пашыранае пасяджэнне пастаянных камісій Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу (па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве і па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы) на тэму «Павышэнне якасці заканатворчасці зыходзячы з патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы і Паслання Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь»

Звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння, Старшыня Канстытуцыйнага Суда С.М.Сівец адзначыў даручэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі, дадзенае на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу (на якім былі выбраны суддзі Канстытуцыйнага Суда) шырэй задзейнічаць Канстытуцыйны Суд у заканатворчасці, у тым ліку праз папярэдні кантроль канстытуцыйнасці палажэнняў законаў, якія прымаюцца.

«У канчатковым выніку гэта дасць магчымасць забяспечыць стабільны характар прававой сістэмы, эфектыўнае прымяненне норм заканадаўчых актаў у правапрымяняльнай дзейнасці з тым, каб яны былі сапраўды дзейснымі і прамымі рэгулятарамі існуючых грамадскіх адносін», – сказаў Старшыня Канстытуцыйнага Суда.

Падчас выязнога пасяджэння абмяркоўваліся прававыя пазіцыі Канстытуцыйнага Суда, выказаныя ў Пасланні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Былі разгледжаны практычныя аспекты рэалізацыі права грамадзян на зварот у Канстытуцыйны Суд з індывідуальнай канстытуцыйнай скаргай.

Абмяркоўваліся таксама пытанні практычнага значэння і шляхі рэалізацыі новых падыходаў у нарматворчасці. Адбыўся абмен думкамі па найбольш актуальных пытаннях нарматворчай дзейнасці, уключаючы прымяненне таго ці іншага інструментара пры падрыхтоўцы праектаў заканадаўчых актаў для забеспячэння стабільнасці і паўнаты прававой сістэмы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве М.І.Русы, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы С.Ф.Алейнік, члены названых пастаянных камісій, а таксама суддзі Канстытуцыйнага Суда А.В.Каравай, С.А.Любецкая, А.В.Сямашка.