Навіны
1 красавіка 2026 г. у Канстытуцыйным Судзе адбылася сустрэча з экс-суддзямі Канстытуцыйнага Суда

Сустрэча з экс-суддзямі Канстытуцыйнага Суда, высокімі прафесіяналамі і прызнанымі аўтарытэтамі ў сферы канстытуцыйнага правасуддзя, стала добрай падставай для грунтоўнай і жывой экспертнай дыскусіі. Былі дэталёва абмеркаваны палажэнні прынятага 12 сакавіка 2026 г. Паслання Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь», закрануты пытанні ўдасканалення заканадаўства аб канстытуцыйным судаводстве.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда С.М.Сівец выказаў асаблівую падзяку экс-суддзям за іх шматгадовую працу і значны ўклад у развіццё канстытуцыйнага правасуддзя і прававой дактрыны і выказаў надзею, што яны працягнуць актыўна ўдзельнічаць у абмеркаванні важных канстытуцыйна-прававых пытанняў, дзяліцца сваім унікальным вопытам і экспертным поглядам па актуальных праблемах канстытуцыйнага кантролю.