Навіны
31 сакавіка 2026 г. Канстытуцыйны Суд узбудзіў вядзенне справы аб канстытуцыйнасці шэрагу норм Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь па канстытуцыйнай скарзе грамадзяніна Станько В.І.

Грамадзянін Станько В.І. звярнуўся ў Канстытуцыйны Суд з канстытуцыйнай скаргай аб праверцы канстытуцыйнасці падпункта 14.3 пункта 14 артыкула 731, падпункта 1.15 пункта 1 артыкула 172, падпункта 4.2 пункта 4 артыкула 173, падпункта 1.10 пункта 1 артыкула 213, абзаца першага і падпункта 7.1 пункта 7 артыкула 214 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія, на яго думку, не адпавядаюць артыкулам 7, 13, 44, 56, 58 і 104 Канстытуцыі ў той меры, у якой яны дапускаюць ўскладанне на фізічную асобу абавязку па выплаце падаходнага падатку ад сумы перавышэння расходаў над даходамі па стаўках, устаноўленых не на дату фактычнага атрымання даходу, а на дату складання акта камеральнай праверкі.