Навіны
25 сакавіка 2026 г. суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь А.В.Сямашка правяла асабісты прыём грамадзян

На прыём да суддзі Канстытуцыйнага Суда звярнуліся грамадзяне па пытаннях, што тычацца ажыццяўлення і абароны іх жыллёвых правоў, права ўласнасці, права на пенсійнае забеспячэнне, права на судовую абарону і інш.

А.В.Сямашка дала тлумачэнні па пастаўленых пытаннях, пазначыўшы кампетэнцыю Канстытуцыйнага Суда. Таксама суддзя праінфармавала заяўнікаў аб умовах дапушчальнасці і іншых пытаннях звароту ў Канстытуцыйны Суд з канстытуцыйнай скаргай.