Навіны
22 сакавіка 2026 г., у дзень 83-й гадавіны Хатынскай трагедыі, дэлегацыя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на чале са Старшынёй С.М.Сіўцом прыняла ўдзел у памятнай акцыі ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»


Падчас агульнарэспубліканскай акцыі памяці «Прыйдзі і пакланіся» ў мемарыяльным комплексе быў ускладзены вянок ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі як сімвал агульнанацыянальнага смутку і вечнай памяці аб гераізме і пакутах беларускага народа.
Суддзі Канстытуцыйнага Суда і супрацоўнікі Сакратарыята ўшанавалі памяць бязвінна загінуўшых мірных жыхароў, усклаўшы кветкі да Вечнага агню. Удзел прадстаўнікоў Канстытуцыйнага Суда ў памятнай акцыі падкрэслівае значнасць захавання гістарычнай праўды як канстытуцыйнага абавязку і асновы нацыянальнай ідэнтычнасці беларускага народа.
У памятнай цырымоніі таксама ўдзельнічалі найвышэйшыя службовыя асобы Рэспублікі Беларусь і дэлегацыі іншых дзяржаўных органаў нашай краіны.
