
Суддзя А.В.Сямашка па запрашэнні Каледжа бізнесу і права прыняла ўдзел у правядзенні творчага конкурсу, прысвечанага Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якасці старшыні журы. Удзельнікі – навучэнцы 1 курса спецыяльнасці « Правазнаўства» ў арыгінальных творчых формах дэманстравалі сваё веданне канстытуцыйных нормаў, разуменне сутнасці і значэння Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь. Конкурсныя выпрабаванні дапамаглі не толькі выявіць найбольш адораных навучэнцаў, але і спрыялі павышэнню ўзроўню прававых ведаў, прававой культуры, развіццю творчых здольнасцяў, маўленчых уменняў, камунікатыўных навыкаў, асобаснай упэўненасці ўдзельнікаў.
Падводзячы вынікі конкурсу, Алена Валянцінаўна заклікала навучэнцаў быць сацыяльна адказнымі грамадзянамі, памятаць аб неабходнасці захавання балансу паміж канстытуцыйнымі правамі і абавязкамі кожнага.