Навіны
18 сакавіка 2026 г. Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь С.М.Сівец сустрэўся з калектывам Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г. Мінску

Падчас свайго выступлення С.М.Сівец расказаў пра шматвяковую гісторыю развіцця беларускага канстытуцыяналізму, пра Асноўны Закон нашай краіны, прынятыя 27 лютага 2022 г. на рэспубліканскім рэферэндуме змяненні Канстытуцыі, дзейнасць Усебеларускага народнага сходу, адзначыўшы важнейшыя паўнамоцтвы найвышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя і яго ролю ў сістэме органаў дзяржаўнай улады.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда таксама праінфармаваў пра паўнамоцтвы і дзейнасць Канстытуцыйнага Суда на сучасным этапе.