Навіны
10 сакавіка 2026 г. суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь А.М.Бодак, С.А.Любецкая і С.П.Чыгрынаў правялі сустрэчу з актывам аб’яднанай арганізацыі Беларускага саюза жанчын прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці

Падчас сустрэчы суддзі Канстытуцыйнага Суда адказалі на шматлікія пытанні прадстаўнікоў Беларускага саюза жанчын. Абмеркаваны актуальныя пытанні канстытуцыйнага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь: роля Канстытуцыі ў забеспячэнні паступальнага развіцця грамадства і дзяржавы, канстытуцыйныя асновы народаўладдзя, значэнне ідэалогіі беларускай дзяржавы для выхавання канстытуцыйнага патрыятызму.

Значная ўвага была ўдзелена асаблівасцям канстытуцыйна-прававога рэгулявання інстытутаў сям’і і шлюбу, абароны працоўных і сацыяльных правоў жанчын. У Год беларускай жанчыны была падкрэслена асаблівая роля жанчын ва ўсталяванні сацыяльнага міру і грамадзянскай згоды, у забеспячэнні дабрабыту падрастаючага пакалення грамадзян нашай краіны.