
Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь працягваецца цыкл круглых сталоў і дыялогавых пляцовак з прадстаўнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі, працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў.
Сёння гасцямі Канстытуцыйнага Суда сталі работнікі ААТ «Керамін». У рамках сустрэчы, якая адбылася ў зале судовых пасяджэнняў, суддзя Канстытуцыйнага Суда П.У.Грыдзюшка распавёў пра Канстытуцыю як асноўны закон дзяржавы, пра яе ролю ў жыцці нашага грамадства, асвятліў дзейнасць Канстытуцыйнага Суда, яго паўнамоцтвы, працу па разглядзе канстытуцыйных скаргаў грамадзян.
Асобным радком дыялог працягнуўся падчас абмеркавання пытанняў пра паняцце і сутнасць справядлівасці, падтрыманне неабходнага балансу паміж развіццём і абаронай правоў, паміж свабодай і бяспекай. П.У.Грыдзюшка адказаў на ўсе паступаючыя пытанні.
У завяршэнне сустрэчы спікер павіншаваў прысутных з надыходзячым Днём Канстытуцыі і пажадаў, каб яны актыўна карысталіся канстытуцыйнымі правамі і свабодамі, добрасумленна і адказна выконвалі абавязкі, уносілі дастойны ўклад у далейшае развіццё нашай краіны.
