Навіны
6 сакавіка 2026 г. суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь С.А.Любецкая выступіла перад слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Выступленне на тэму «Канстытуцыйнае правасуддзе на сучасным этапе» адбылося ў рамках адукацыйнай праграмы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па павышэнні кваліфікацыі кіруючых кадраў юрыдычных службаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і асоб, уключаных у рэзерв на гэтыя пасады.

Суддзёй Канстытуцыйнага Суда былі асветлены пытанні ажыццяўлення канстытуцыйнага кантролю праз вырашэнне канстытуцыйных скаргаў грамадзян, фармулявання Канстытуцыйным Судом у сваіх рашэннях і вызначэннях прававых пазіцый, якія раскрываюць канстытуцыйна-прававы сэнс палажэнняў законаў, што праходзяць праверку, ва ўзаемасувязі з нормамі Канстытуцыі, а таксама арыентацыі правапрымяняльнікаў на іх ўлік у практычнай дзейнасці.

Увага кіраўнікоў была звернута на тое, што з дапамогай канстытуцыйнага правасуддзя змяняецца якасць прававой сістэмы дзяржавы, фарміруецца асаблівы палітыка-прававы рэжым судовага забеспячэння вяршэнства і прававой абароны Канстытуцыі як акта прамога дзеяння, які гарантуе збалансаваную рэалізацыю фундаментальных каштоўнасцей і інтарэсаў грамадства ў дэмакратычнай прававой дзяржаве.