Навіны
5 сакавіка 2026 г. Старшыня Канстытуцыйнага Суда С.М.Сівец правёў асабісты прыём грамадзян

Пытанні, з якімі грамадзяне звярнуліся на прыём да Старшыні Канстытуцыйнага Суда, тычыліся парадку і тэрмінаў выканання заключэнняў Канстытуцыйнага Суда, ажыццяўлення і абароны права грамадзян на судовую абарону, права ўласнасці і інш.

С.М.Сіўцом дадзены падрабязныя тлумачэнні па пастаўленых заяўнікамі пытаннях, у тым ліку па парадку рэалізацыі грамадзянамі права на абскарджанне судовых пастаноў і зварот ў Канстытуцыйны Суд з канстытуцыйнай скаргай.