Навіны
5 сакавіка 2026 г. суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь А.В.Каравай сустрэўся з супрацоўнікамі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці

Падчас сустрэчы, якая прайшла ў Канстытуцыйным Судзе, суддзя Канстытуцыйнага Суда А.В.Каравай праінфармаваў удзельнікаў пра значэнне Канстытуцыі ў жыцці дзяржавы, грамадства і кожнага грамадзяніна, расказаў пра канстытуцыйныя правы, свабоды і абавязкі грамадзян, асвятліў задачы і паўнамоцтвы Канстытуцыйнага Суда як органа канстытуцыйнага правасуддзя.

Адказваючы на пытанні прадстаўнікоў Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці пра дзейнасць Канстытуцыйнага Суда, суддзя надаў асаблівую ўвагу практыцы разгляду канстытуцыйных скаргаў грамадзянаў.