
Напярэдадні Дня Канстытуцыі старшыня Канстытуцыйнага Суда расказаў студэнтам аб ходзе канстытуцыйнага будаўніцтва і выбудоўванні новай палітыка-прававой архітэктуры Беларусі ў адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй, спыніўся на ключавой ролі Асноўнага Закона ў фарміраванні нацыянальнай прававой сістэмы і замацаванні асноватворных для развіцця грамадства і дзяржавы канстытуцыйных каштоўнасцей.
С.М.Сіўцом былі асветлены роля і месца Канстытуцыйнага Суда ў сістэме органаў дзяржаўнай улады, растлумачаны мэты і задачы канстытуцыйнага правасуддзя, закранута практыка разгляду канстытуцыйных скаргаў грамадзян.
У рамках дыялогу старшыня Канстытуцыйнага Суда адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў пра дзейнасць Канстытуцыйнага Суда, патрабаванні, што прад’яўляюцца да кандыдатаў на пасаду суддзі, пра ўдасканаленне юрыдычнай адукацыі ў Беларусі і магчымае выкарыстанне штучнага інтэлекту пры ажыццяўленні канстытуцыйнага правасуддзя.
Старшыня Канстытуцыйнага Суда пажадаў удзельнікам сустрэчы эфектыўна выкарыстоўваць час вучобы ва ўніверсітэце, ставіць мэты і ісці да іх дасягнення, прымнажаць свае веды, каб стаць высокапрафесійнымі юрыстамі, якім неўзабаве трэба будзе ўносіць свой уклад у развіццё краіны.


